Прафесар Мікола Савіцкі: У любы момант можа адбыцца «выбух», як напачатку 1990-х

Быў такі ўздым, такая самаарганізацыя — гэта трэба было бачыць! Спецыяліст у галіне эканамічнай інфарматыкі Мікола Савіцкі адным з першых стаў выкладаць інфарматыку і вылічальную тэхніку па-беларуску. Праз прынцыповасць у нацыянальных пытаннях ён паплаціўся месцам ва ўніверсітэце. Але нават зазнаўшы рэпрэсіі, Савіцкі працягнуў працаваць на ніве Адраджэння. Сёлета Мікалай Іванавіч адзначыў 85-годдзе, і з гэтай нагоды падзяліўся з «Новым часам» сваімі ўспамінамі і сваім бачаннем таго, як Беларусь можа стаць беларускай і выйсці з-пад расійскага ўплыву. Фота: novychas. by «У кожнай групе былі стукачы»Нягледзячы на 85 гадоў за плячыма, прафесар Савіцкі штодня займаецца спортам (у кватэры нават ёсць «спартзала», дзе ён дэманструе нам некалькі фізічных практыкаванняў), шмат ходзіць пешшу, а па хаце перамяшчаецца выключна подбегам. Але і ў простых радасцях Мікола Іванавіч не адмаўляе ні сабе, ні гасцям — і падлівае нам у каву рыжскі бальзам. Фота: novychas.