Яўген Вапа: Святкаваць Дзень Волі для нас – гэта выратоўваць і дапамагаць самім сабе

Беларусы Беласточчыны ўжо 30 гадоў святкуюць Дзень Волі. Госць «Радыё Рацыя» – прадстаўнік арганізацыйнага камітэта па святкаванні Дня Волі ў Беластоку, старшыня Беларускага Саюза ў Польшчы Яўген Вапа. - Якім будзе Дзень Волі–2019 на Беласточчыне?- Беларусы Беласточчыны ўжо 30 гадоў святкуюць гэтае свята. Мы лічым, што традыцыя павінна быць. 101-ая гадавіна не дае нам права на адпачынак, а наадварот – гэта тая дата, якая вымагае ад нас таго часу і той нашай памяці, каб адудзячыць усім тым, хто змагаўся за незалежнасць думкі, за незалежнасць палітычнай дзяржавы, якая называлася Беларуская Народная Рэспубліка. І гэтае памкненне ёсць для нас тым нацыянальным і маральным запаветам, які павінен працягваць кожны беларус. - 30 гадоў – гэта вялікі кавалак часу, за які ўжо вырасла новае пакаленне. Наколькі актыўна яно ўдзельнічае і зацікаўлена ўдзелам у такім святкаванні?- Думаю, менавіта тое, што распачалося ў палове 80-х гадоў падпольна, а пасля ўжо афіцыйна – гэта чарговыя пакаленні, якія святкавалі са сваімі дзецьмі.