![]()
Як алігархі ўплываюць на выбары ва Ўкраіне. Ва Ўкраіне зьмена ўлады на працягу ўсёй гісторыі незалежнасьці адбывалася рэгулярна, але практычна заўсёды за сьпінамі палітыкаў стаялі алігархі і іхнія фінансава-прамысловыя групы. «Бацькам» такой сыстэмы, якую ва Ўкраіне называюць кланава-алігархічнай, лічаць другога прэзыдэнта Леаніда Кучму — менавіта ў часе ягонага кіраваньня ва Ўкраіне адбылася хаатычная прыватызацыя, у выніку якой і зьявіліся алігархі. Хто такія алігархі?Алігархамі лічацца бізнэсоўцы, якія ўзбагаціліся дзякуючы магчымасьцям кантраляваць уладу, а першыя актывы атрымалі, набыўшы затанна дзяржаўныя прадпрыемствы, створаных у савецкія часы. Выбары ва Ўкраіне заўсёды (апроч, магчыма, другога туру прэзыдэнцкіх выбараў 2004 году) прызнаваліся дэмакратычнымі, але кожнага прэзыдэнта называлі прадстаўніком нейкага алігархічнага клану. Лічылася, што Леанід Кучма зьвязаны з днепрапятроўскім кланам, Віктар Януковіч — з данецкім, Віктар Юшчанка — з кіеўскім, а Пятро Парашэнка — зь віньніцкім.