![]()
Інвэстар гатовы аднавіць частку будынкаў па іхнім праекце. Двое горадзенцаў пачалі аднаўляць страчаныя дамы старадаўніх вуліц Горадні — Замкавай і Кляшторнай. Пакуль толькі ў макетах. Але першыя будынкі «як у XVIII стагодзьдзі» могуць тут зьявіцца і ўжывую — дзякуючы інвэстару, які гатовы рэалізаваць напрацоўкі актывістаў, пiша svaboda. org. Адбудаваць каля 20 зьнішчаных камяніцПраектам аднаўленьня страчанай спадчыны займаюцца гісторык Мечыслаў Супрон і інжынэр Сяргей Шчукін. Яны плянуюць стварыць лічбавыя макеты каля 20 зьнішчаных камяніц, што месьціліся ў самым цэнтры Горадні, непадалёк ад Савецкай плошчы. Карыстаюцца яны кампутарнымі праграмамі AutoCAD, Photoshop. Хлопцы хочуць, каб гэты квартал паступова адбудавалі ў старадаўнім выглядзе. «Мы ўзялі ініцыятыву ў свае рукі, бо інвэстары, якія хапаюць участкі ў цэнтры гораду, не цікавяцца, якія ёсьць альтэрнатывы, што тут можна пабудаваць, а проста сунуць свае састарэлыя, „калгасныя“ праекты», — кажа Мечыслаў Супрон. Мечыслаў Супрон тлумачыць, што добра цяміць у архітэктуры, бо цікавіцца гэтай сфэрай, адсочвае новыя трэнды, часта бывае за мяжой і параўноўвае.