У Літве і Беларусі пачалі кампанію, каб надпісы на магілах паўстанцаў Каліноўскага былі і па-беларуску

Пахаваньне парэшткаў паўстанцаў Кастуся Каліноўскага перанесьлі на восень. На 23 сакавіка ў Вільні плянавалася перапахаваць удзельнікаў антырасейскага паўстаньня 1863–64 гадоў, чые парэшткі знайшлі пазалетась на Замкавай гары, калі ўмацоўвалі схіл пасьля апоўзьня. Аднак канчаткова апазнаньне пакуль не завершанае, да таго ж узьніклі моўныя спрэчкі. Цырымонію адклалі на восень, паведамляе svaboda. org. Але з ініцыятывы беларускіх арганізацый Літвы адбудзецца традыцыйнае ўшанаваньне памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Будзе шэсьце на Лукіскі пляц, гістарычны круглы стол і сьвятая імша ў касьцёле сьвятога Барталямэя. Касьцёл Сьвятога Барталямэя ў Вільні Чые парэшкі знайшлі на гары ГедымінаАдразу пасьля таго, як паўстаньне ў 1864 годзе было здушана, на Лукіскай плошчы ў Вільні пакаралі сьмерцю больш за два дзясяткі яго лідэраў і ўдзельнікаў. Парэшткі сямнаццаці зь іх знайшлі на гары Гедыміна, дзе ў той час стаяў гарнізон расейскага акупацыйнага войска.