![]()
Падведзены вынікі трэцяга этапу сацыяльна-адукацыйнага праекта для вучняў 10-ых і 11-ых класаў velcom YOUTH. Старшакласнікам было прапанавана рэалізаваць свае ідэі ў сферы тэхналогій, культуры або інклюзіі і зняць пра гэта відэаролік. Журы праглядзела амаль 100 праектаў ад школьнікаў з усёй Беларусі. У фінал прайшлі 10 удзельнікаў.
Лідарамі па колькасці дасланых на конкурс работ сталі Магiлёўскi дзяржаўны абласны лiцэй №2 (5 праектаў) і Ліцэй БДУ (4 праекты). Цікава, што амаль палова рэалізаваных ідэй – праекты ў сферы культуры. Старшакласнікі распрацоўвалі сапраўдны інтэрактыўны гід для турыстаў, праводзілі ў школе тыдзень беларускай мовы, арганізоўвалі фестываль роднай культуры, працавалі над турыстычнай інфраструктурай, распрацоўвалі брэнд свайго горада, стваралі рашэнне для павышэння гарадской мабільнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі і гэтак далей.
«Мы ўсцешаны і вялікай колькасцю пададзеных на конкурс праектаў, і сапраўды добрай якасцю і глыбінёй прапрацоўкі рэалізаваных ідэй.