![]()
Нашыя продкі спрадзяваліся адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае. У 1812 годзе французскі імператар Напалеон пачаў вайну з царом Аляксандрам I. Расейскія гісторыкі называюць тую вайну Айчыннай, гэта значыць такой, калі, баронячы Радзіму, супроць захопнікаў падымаецца ўвесь народ. Але для Беларусі вайна 1812 года была зусім інакшай. Нашыя продкі не лічылі Расейскую імперыю Айчынай і не хацелі бараніць яе. Пазбавіўшы ліцьвінаў-беларусаў незалежнасці, царская ўлада ператварыла Беларусь у сваю калонію. Жыхары Літвы-Беларусі спадзяваліся, што Напалеон вызваліць іх з цяжкага прыгнёту і дапаможа адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае. 15 тысяч рэкрутаў за годНапалеон Банапарт, якога ў 1804 годзе абвясцілі французскім імператарам, быў выдатным палкаводцам. Ён атрымаў мноства бліскучых перамог і здолеў усталяваць уладу амаль над усёй Еўропай. Расея не магла змірыцца з тым, што Францыя робіцца галоўнай дзяржавай на еўрапейскім кантыненце, і рыхтавалася да вайны. Галоўны цяжар падрыхтоўкі, як заўсёды, клаўся на паняволеныя народы.