Іераманах Вікенцій патрабуе ад міліцыі маральнай кампенсацыі

12 сакавіка адбудзецца разгляд заявы святара Беларускай праваслаўнай аўтакефальнай царквы. 12 сакавіка а 10-й гадзіне ў судзе Маскоўскага раёна Менска адбудзецца разгляд заявы святара Беларускай праваслаўнай аўтакефальнай царквы іераманаха Вікенція. Святар, які мае 2-ю групу інваліднасці, прад’яўляе прэтэзіі міліцыянтам, якія яго незаконна затрымалі і пратрымалі амаль паўсутак у ізалятары часовага ўтрымання, дзе зневажалася яго чалавечая годнасць. Гаворыць «Радыё Рацыя» айцец Вікенцій:– Я збіраў ахвяраванні на царкву і на свой пражытак, бо я жыву на пенсію, з’яўляюся інвалідам другой групы і атрымліваю пенсію ў памеры 240 рублёў. У сучасных умовах на гэтыя грошы немагчыма пражыць. Прад’явілі надуманае абвінавачванне, быццам я грукаў у дзверы. Мяне пратрымалі ўсю ноч, не дазволіўшы патэлефанаваць сваім знаёмым. Паводле а. Вікенція, у камеры было вельмі халодна, ён не спаў усю ноч. На другі дзень яго павезлі ў суд, не пакарміўшы і не вярнуўшы дакументаў. Стаўленне міліцыянтаў абразлівае.