Няскораны бел-чырвона-белы

Украінскія ваяры на перадавой беспамылкова пазнаюць наш нацыянальны сцяг. Пра гэта пішуць беларускія патрыёты з тактычнай групы Беларусь на Данбасе:«Няскораны БЧБ Сцяг у акопах. Прыемна здзіўляе, што украінцы на перадавой (па трапнаму выслоўю Э. Хэмінгуэя - самыя выдатныя людзі) беспамылкова пазнаюць яго, кажучы пры гэтым: «Жыве Беларусь!». Больш таго, яны адзначаюць, што наш Сцяг адзін з самых найпрыгажэйшых у свеце. Тут з імі нельга не пагадзіцца. Дзякуй вам браты-украінцы! Жыве вечна! Слава Україні! Героям слава!» Фотa: facebook/@takt. gr. Bielarus