Кот Вольгі Мікалайчык

Затрыманых за акцыю салідарнасці з палітвязнямі трымалі амаль трое сутак без суда, без магчымасці звязацца з блізкімі. І пацярпелі не толькі людзі, але і жывёлы. У актывісткі і рэжысёркі Вольгі Мікалайчык дома застаўся зачынены кот – Коця. Паласаты беларускі кот, які некалі сам прыйшоў да Вольгі жыць – з вуліцы. Гаспадыня апынулася за кратамі, а кот – адзін, зачынены ў хаце. Вольга распавядае:“Гэтым разам у мяне пасля затрымання ўсе 3 содні моцна балела галава і вока ўнутры – можа вірус, можа што іншае, бо, моцна перажывала за зачыненага катА – ці вытрымае без ежы 72 гадзіны. Раней на судах я адразу аддавала ключы сваім таварышам даглядаць Коцю. А тут – суд толькі праз 3-е сутак – ізаляцыя да суду поўная – амаль карцар. Мяне затрымалі так: я ішла з крамы пасля інтэрв’ю на Белсаце. Было 2 торбы прадуктаў замарожаных – мяса грамаў 700. Я гасцей чакала на абед на наступны дзень. Мая вуліца цёмная – прыватны сектар, на ўзгорку недалёка ад хаты падляцелі на поўнай хуткасці. Далі па тармазах, запіхнулі ў чорны ці сіні бус.