![]()
Прычыны і следствы правільна пралічыце. «Аддзяленне міліцыі з’явілася ў мікрараёне Білева. Патрэба ў ім тлумачыцца тым, што Білева – «крайняя кропка Першамайскага раёну і знаходзіцца на значнай адлегласці ад аддзелу ўнутраных спраў». Новае аддзяленне будзе функцыянаваць у структуры Першамайскага РАУС, піша афіцыйны сайт УУС Віцебскага аблвыканкаму… Пра гэта паведамляе сайт «Віцебская Вясна». Яшчэ вядома, што працоўнымі месцамі ў гэтым аддзяленні будуць забяспечаны 8 участковых і 5 супрацоўнікаў крымінальнага вышуку. Адкрыццё аддзялення прайшло ўрачыста, з чырвонай лентай, з высокімі міліцэйскімі чынамі, з абавязковым акрапленнем удзельнікаў імпрэзы святой вадой. І яно будзе знаходзіцца ў Білева-3, на вуліцы33-й Арміі. Між тым даўным-даўно абяцаных медыцынскіх офісаў для жанчын і дзетак (замест адмысловых аддзяленняў абяцанага яшчэ ў2010 годзе паліклінічнага комплексу) тут так жа ўрачыста ніяк не адкрыюць чыноўнікі ад медыцыны сп. С. І. Цітовіч і Ю. М. Дзеркач… Па апошніх сведчаннях, жанчынам з Білева ў кансультацыю прыйдзецца дабірацца аж на Поўдзень-7.