![]()
Шэсьць парадаў, як ня даць Лукашэнку задурыць вам галаву. Правіла нумар 1:Ня вер яму. 90% таго, што ён скажа, альбо няпраўда, альбо абяцаньне, якое ён не выканае. Правіла нумар 2:Пасьля праслухоўваньня выступу, паспрабуйце запісаць канкрэтныя думкі з таго, што вы пачулі. Калі нічога не прыйшло ў галаву — значыць, ён нічога сэнсоўнага не сказаў. Правіла нумар 3:Правярайце лічбы. Насамрэч, лічбаў ня так шмат у яго выступах, і яны вельмі базавыя, якія лёгка праверыць онлайн, праз сайты, вартыя даверу, аналітычныя дасьледаваньні, публікацыі міжнародных арганізацыяў. Правіла нумар 4:Калі вы журналіст і вам удалося трапіць на сустрэчу — не прыніжайцеся. Ветлівасьць — гэта не пра Лукашэнку. Добрыя адносіны не дапамогуць атрымаць больш інфармацыі. (Іншая справа — калі вы прадпрымальнік, асуджаны за падаткі, і вам трэба на волю). Падрыхтуйце лічбы і факты, каб ён ня змог ухіліцца ад адказуПравіла нумар 5:Шукайце сярод радкоў схаваныя і часам супярэчлівыя пасланьні. Лукашэнка у адным сказе можа зашыфраваць пяць розных мэсыджаў розным мэтавым групам: расейцам, амэрыканцам, украінцам.