![]()
Паказ адбудзецца ў суботу а 14. 00 у К/З Менск. Заўтра ў Менску пакажуць фільм «Народныя мсціўцы» паводле Васіля Быкава. Пачатак: 02. 03 (14:00) К/З Менск (Менск, Кастрычніцкая, 5), паведамляе budzma. by. Сюжэт фільма:БССР, 1958г. Нечакана ў вёску на госці да свайго сябра прыязджае былы супрацоўнік “органаў”, Вусаў. Яго тут усе добра памятаюць па арэстах і забойствах перад вайной. Усе думалі, што ён загінуў, але ж не, жыве і відаць няблага – маладжавы, у добрым касцюме, з ардэнамі. Чацьвёра вяскоўцаў збіраюцца каб абмеркаваць навіну за бутэлькай. Прыгадваюць старыя крыўды, забітых сваякоў. І вырашаюць адпомсціць. А помста за такое можа быць толькі адна – смерць. Слоган фільма: “Забыць нельга адпомсціць”. ”ЗАБЫЦЬнельгаАДПОМСЦІЦЬ. Коску пастаў сам”Мова: беларускаяГод: 2019Прэм’ерны статус: нацыянальная прэм’ера, пракат і адпраўка фестывальных заявак пакуль не рабілісяЖанр: драмаУзроставая катэгорыя: 12+Рэжысёр: Аляксандар МеліхавецАкторскі склад: Дзьмітрый Давідовіч, Арцём Курэнь, Ілля Ясінскі, Канстанцін Воранаў, Аляксандр Вафік, Паліна Дабравольская і інш.