У Жыровічах паставяць помнік святару, які быў у сталінскіх лагерах

Хто ж такі Серафім Жыровіцкі? У вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна будзе пастаўлены помнік беларускаму святару Серафіму Жыровіцкаму, якога закатавалі ў сталінскіх лагерах вясной 1946 года, перадае «Радыё Рацыя». Ужо аб’яўлены адкрыты конкурс эскізных праектаў, які працягнецца да 5 красавіка. Хто ж такі Серафім Жыровіцкі?Вялікдзень 1946 года беларускі святар Серафім Жыровіцкі (Раман Шахмуць) сустрэў у сталінскіх лагерах вітаннем сваіх братоў па лагеру: “Хрыстос Уваскрос!. . ”. “Сапраўды ўваскрос!”, — адказвалі зэкі. Пачуўшы гэтыя святыя словы, лагернае начальства пачало лютаваць. Яно схапіла Рамана Шахмуця і кінула яго ў карцэр, дзе знаходзілася па пояс ледзяная вада. А потым прывязалі рукі і ногі да двух грузавікоў, якія раз’ехаліся ў розныя бакі, разарваўшы цела святара папалам. Так загінуў архімандрыт Серафім Жыровіцкі. Гэта было ў пачатку сакавіка 1946 года. Нарадзіўся Раман Шахмуць 15 ліпеня 1901 года ў вёсцы Падлессе на Случчыне (цяпер Ляхавіцкі раён) у шматдзетнай сялянскай сям’і Рамана і Алены Шахмуцяў.