Французскі след Тэадора Нарбута

У біяграфіі выбітнага беларуса шмат неверагодных і часам фантастычных дэталяў. Тэадор Нарбут — адзін з найбольш заўважных дзеячаў беларускай гістарычнай навукі першай паловы ХІХ стагоддзя. Ён пакінуў значны след у археалогіі, археаграфіі, фалькларыстыцы і музейнай справе. Аднак яго навуковы ўнёсак, на жаль, нельга назваць бездакорнымАпаненты небеспадстаўна папракалі Нарбута ў фальсіфікацыях і вельмі вольным выкарыстанні гістарычных фактаў. Тым не менш забываць гэту выбітную постаць першай паловы ХІХ стагоддзя было б злачынствам. Дзень нараджэння Нарбута (1784–1864 гг. ), які па старым стылі прыпадае на 28 кастрычніка (ці на 8 лістапада па новым стылі) у чарговы раз падштурхоўвае нас да рэфлексіі аб яго творчай спадчыне і таямніцах біяграфіі. А наступны, 2019 год наогул мусіць прайсці пад знакам Нарбута — спаўняецца 235 гадоў з дня яго нараджэння!У біяграфіі, як і ў творчай спадчыне Тэадора Нарбута, шмат неверагодных і часам фантастычных дэталяў. Чаго толькі вартая адна гісторыя са знаходкай і публікацыяй «Баркулабаўскага летапісу».