Год пратэстаў і гераізму

Акцыям супраць завода АКБ споўніўся адзін год. 24 лютага. Брэст. Плошча. Роўна апоўдні, не парушаючы традыцый, людзі сабраліся на галоўнай плошчы горада пакарміць галубоў. Сённяшняя падзея мела некалькі адрозненняў ад папярэдніх, піша «Берасцейская вясна». На плошчы і бліжэйшых вуліцах было адзначана большая колькасць міліцыянтаў і АМАПу. Як у форме, так і ў цывільным адзенні, асобы якіх ужо прымільгаліся. Каля 12 гадзін стала вядома пра затрыманне вядомага блогера Аляксандра Кабанава. Па словах сведкі, Аляксандра не зусім ветліва запіхнулі ў нейкую чорную машыну. Прычыны затрымання высвятляюцца. А самым істотным адрозненнем сённяшняга кармлення галубоў зяўляўся яго дзень нараджэння. Роўна год таму назад, у першы раз, неабыякавыя берасцейцы выйшлі на галоўную плошчу пакарміць птушак сяброў. І з таго часу кожную нядзелю птушкі не застаюцца галоднымі ў гэты дзень. Прыкладна ў 12. 30 на плошчы было чалавек 180. Сёння людзі абменьваліся ўражаннямі пра падзеі, якія адбыліся за тыдзень і звязаных з будаўніцтвам, а цяпер ужо бліжэйшым запускам акумулятарнага завода пад Брэстам.