Амэрыканец прабяжыць 230 км зь Менску да Кажан-Гарадку

Ён хоча пабачыць радзіму свайго дзеда. Джарэд Голдман нарадзіўся і выраc у амэрыканскім Сэнт-Луісе, штат Мізуры, апошнія 18 год жыве ў Бэрліне. Гэтым летам ён зьбіраецца прыехаць у Беларусь, каб прабегчы 230 кілямэтраў зь Менску да Кажан-Гарадку ў Лунінецкім раёне. З гэтага палескага мястэчка на пачатку 20 стагодзьдзя эміграваў у ЗША ягоны дзед Гэцке, паведамляе «Радыё Свабода». Замест вучобы працаваў на кухні, падарожнічаў, зьехаў з Амэрыкі Джарэд Голдман са сваімі бацькамі бабуляй і дзядулем, які ў дзяцінстве пераехаў у ЗША зь Беларусі У 1910 годзе Гэцке Бірнбэйф, жыхар палескага мястэчка Кажан-Гарадок, прыехаў у ЗША. Праз тры гады ён прывёз у Амэрыку сваю жонку Шайндл (Schaindel Aronson) і сына Морыса. У Новым сьвеце яны памянялі свае імёны і прозьвішчы, сталі называцца Гары і Джэні Голдмэн. «Але магло так здарыцца, што не яны самі зьмянілі свае імёны», — кажа Джарэд. Усе нашчадкі Голдмэнаў жылі ў Сэнт-Луісе. Больш як за сто гадоў ніхто зь іх ня быў у Беларусі.