![]()
Хмурыя людзі Беларусі – адкуль яны? У шматлікіх інтэрнэтава-газетных водгуках турыстаў і наведнікаў нашай краіны пра Беларусь пішуць рознае. Многія кажуць пра чыстыя вуліцы беларускіх гарадоў, пішуць пра добрыя дарогі ў параўнанні з суседнімі дзяржавамі. Некаторыя захапляюцца нашай старажытнай архітэктурай, іншыя наракаюць на неразвітасць сервісу ў розных сферах. Але амаль усе аднадушна заўважаюць і адзначаюць хмурыя і панылыя твары насельнікаў гэтай зямлі. Жыхары беларускіх гарадоў і мястэчак вельмі мала жартуюць і амаль не ўсміхаюцца – сваім, іншым, навакольнаму свету, жыццю ўвогуле. Можа людзі тут хмурыя і сумныя ад таго, што ў Беларусі зусім мала сонца?Адна карэянка ў сваіх падарожных допісах-уражаннях бесперастанна здзіўлялася, як так можа быць у гэтай краіне, каб сонца так рэдка выглядвала з-за хмар і асвятляла гэтую вялікую паўзмрочную прастору. Нездарма, відаць, яшчэ больш ста гадоў таму нашы папярэднікі адным з сваіх дэвізаў абралі сакраментальную прымаўку “Загляне сонца і ў наша ваконца”.