![]()
Знакаміты бард распавёў пра духоўныя падмуркі сваёй творчасці. Бард і акцёр Віктар Шалкевіч, які 9 лютага адзначыў свой 60-гадовы юбілей, даў інтэрв’ю парталу Catholic. by. — «Орля»: адкуль узялася гэтая песня ў песні?— Аднойчы, пасля чарговага фестывалю бардаўскай песні ў Бельску-Падляскім, я начаваў у Юркі Ляшчынскага — вашага калегі, — а Юрка паходзіць з Орлі (вёска такая). Я хадзіў увечары па гэтай Орлі, быў восеньскі дзень акурат перад Усімі Святымі, і раптам, як быццам Хтосьці надыктоўваў, мне ў галаву прыйшло вось гэта (спявае): «Маці кашулю вышывала…»Проста само ўзяло і ўсплыло, і з гэтага ўсё пачалося. Нейкі згустак энергіі, які мне перадаўся невядома адкуль. Так, так… І я потым вельмі хутка напісаў песню. Яна сапраўды доўгая, трэба разбірацца ў тэксце: усё там перамяшалася, «усё разам пераістоцілася ў словы і ноты». Не кожны пра гэтую песню ўспамінае, а гэта адна з маіх любімых песень, таму я яе нячаста спяваю. — «Бацька стары крыжом благаславіў». Хто «благаславіў» дарам веры Віктара Шалкевіча: бацька, маці?.