«Патрыятызм – як рэлігія: яму не навучышся, да яго прыходзіш сам»

Беларускі рэстаўратар распавёў пра аднаўленне замкаў i працу на сваёй зямлі. Як завалодаць помнікам архітэктуры? Якія задачы вырашаюць пры рэканструкцыі? Каму патрэбная гістарычная спадчына ды як на ёй зарабіць? Хто можа лічыць сябе мінчуком? Ці марыць беларус працаваць на ўласнай зямлі? Жыве ці выжывае вёска? Чым адрозніваюцца светапогляды беларусаў? Realt. by паразмаўляў з рэстаўратарам і вандроўнікам Аляксеем Гулякевічам. Аляксей Гулякевіч – інжынер-канструктар праектнага філіяла адкрытага акцыянернага таварыства (ААТ) «Белрэстаўрацыя». Гэтая арганізацыя займаецца ў тым ліку аднаўленнем гісторыка-культурных каштоўнасцей. Па-за працай Аляксей цікавіцца гісторыяй і краязнаўствам, актыўна падарожнічае па Беларусі. У траўні споўніцца 2 гады аматарскаму праекту «Адвечным шляхам», які Аляксей стварыў для вандровак па Беларусі: пешшу, на роварах і на вёслах. Фота: Павел Садоўскі «Рэстаўратар – інжынер-навуковец, здольны да фантазіі ды імправізацыі»– У чым адметнасць працы рэстаўратара? Чым «Белрэстаўрацыя» адрозніваецца ад шараговага праектнага інстытута?– Найперш мяне здзівіла, што ў «Белрэстаўрацыі» кожны праект, апрача галоўнага інжынера (ГІПа) ды галоўнага архітэктара (ГАПа), курыруе навуковы кіраўнік.