![]()
Што ці хто натхніў ураджэнку Малагі на складаньне вершаў па-беларуску? Сёлетнім ляўрэатам беларускай літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова стала гішпанка Анхэля Эсьпіноса. У рашэньні журы, нечаканым для многіх, гаварылася, што прэмія ёй прысуджаецца за пачуцьцёвае і мэтафарычнае багацьце паэтычнай мовы і адважнае імкненьне асэнсаваць таемнасьць беларускага быцьця, паведамляе «Радыё Свабода». Адмыслова да гэтай падзеі выдавецтва «Кнігазбор» выпусьціла новую кнігу Анхэлі Эсьпіносы «Колер крылаў». І гэта ўжо трэцяя ейная беларуская папяровая кніга. Да яе былі зборнікі паэзіі «Раяль ля мора» (2015) і Pomme de ciel (2017). Яшчэ ў анлайн-бібліятэцы «Камунікат» выйшаў электронны зборнік «Памяць пра будучыню», а на радзіме ў ейным перакладзе — дзьвюхмоўная кніга Максіма Багдановіча «Згукі маёй бацькаўшчыны» (Ecos de mi tierra, 2017). У 2016-м яе прынялі ў ганаровыя сябры Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Але з чаго ўсё пачалося? Што ці хто натхніў ураджэнку Малагі на складаньне вершаў па-беларуску? Дарэчы, вось самы першы ейны беларускамоўны верш.