![]()
Максіма Лагуна не хвалюе арт-рынак і тэндэнцыі сучаснага мастацтва — ён проста малюе. А яшчэ грае ў тэатры, вучыцца ў школе і стварае анімацыю, паведамляе «Радыё Свабода». Пра аўтызм ведалі зь фільма «Чалавек дажджу»«Я малюю ўсё, што ўнутры мяне і навокал», — кажа Максім. «Вакол мяне» — так называецца выстава 13-гадовага мастака. Маці Максіма Кацярына Лагун згадвае, што хлопец пачаў маляваць даволі позна — пасьля пяці гадоў. «Як нарадзіўся, быў капрызным і нэрвовым дзіцем. У тры гады павялі ў дзіцячы садок. Там Максім ні з кім не камунікаваў. Бывае, сядзе і глядзіць, як іншыя дзеці гуляюць. Тады мы зьвярнуліся ў Цэнтар раньняга ўмяшаньня», — кажа Кацярына. Дыягназ «аўтызм» у Беларусі ставяць дзецям не раней, чым ім споўніцца тры гады. У цэнтры Кацярыне сказалі: «Ня хочам вас пужаць, але, хутчэй за ўсё, гэта аўтызм». «Зразумела, у нас зямля з-пад ног паплыла. Усё, што мы ведалі пра аўтызм, — з фільма “Чалавек дажджу”», — кажа Кацярына. Фота: maxim lahun Маці тлумачыць Максіму сьветКацярына — правая рука Максіма.