![]()
Пасланне Лукашэнкi мае адбыцца ў красавiку. Брыфінг Лідзіі Ярмошынай, які быў прызначаны на сёння, не прынёс адказу на галоўнае пытанне, – калі ў Беларусі пройдуць парламенцкія і прэзідэнцкія выбары. Чарговы раз старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі спаслалася на Аляксандра Лукашэнку, які павіннен назваць гэту дату, паведамляе «Радыё Рацыя». – Тайна будзе адкрыта хутчэй за ўсё падчас канстытуцыйнага паслання кіраўніка дзяржавы. Бо як правіла ён менавіта з пасланнем сумяшчае важныя палітычныя заявы. Мы будзем ведаць, да якіх выбараў нам трэба рыхтавацца непасрэдна. На ўсялікі выпадак мы зараз рыхтуемся да двух выбарчых кампаній. Беларуская апазіцыя не павінна забываць, што ў Беларусі выбараў няма, – кажа сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец. Для Аляксандра Лукашэнкі гэта спектакль, каб паказаць, што ён нібы «легітымны», працягвае Павел Севярынец. – Я скажу адразу, што для мяне кампанія, у якой я ўдзельнічаю, кампанія праймерыз правацэнтрыстаў, – гэта магчымасць падрыхтавацца да неспадзяваных падзей, калі штосьці здарыцца з Лукашэнкам, калі нейкі палацавы пераварот.