Гiсторык: Перамогу ў Кулікоўскай бітве здабыў Андрэй Полацкі, а не Дзмітрый Данскі

Нашыя героі перамагалі ў найбуйнейшых геапалітычных бітвах. Многія беларусы дагэтуль адзначаюць 23 лютага і лічаць, што гэта Дзень абаронцаў Айчыны. Пры гэтым героямі лічаць Кутузава, Жукава, Сталіна і Суворава. На стагоддзі з розумаў нашых людзей выбілі памяць пра ўласных бліскучых гетманаў, ваяводаў, ваяроў, пiша «Белсат». Нашыя героі перамагалі ў найбуйнейшых геапалітычных бітвах. Вітаўт – пад Грунвальдам, дзе быў разгромлены Тэўтонскі Ордэн. Канстанцін Астрожскі – у бітве пад Воршай. Цягам некалькіх стагоддзяў гэту падзею вывучалі ў Заходняй Еўропе, гетмана Астрожскага параўноўвалі з антычнымі героямі. Кандыдат гістарычных навук і топавы даследчык Полацка Сяргей Тарасаў апавядае, што ў Кулікоўскай бітве насамрэч вырашальную ролю згуляў наш Андрэй Полацкі (старэйшы сын Альгерда), а не Дзмітрый Данскі. «Менавіта войска Андрэя Полацкага стрымала націск мангола-татараў у Кулікоўскай бітве. Фактычна ён перамог у гэтай бітве 1380-га году. А Дзмітры Данскі ў вопратцы звычайнага ваяра проста ляжаў пад нейкім канём», – распавядае Сяргей Тарасаў.