![]()
Вялікае інтэрвію з папулярным пісьменнікам Андрэем Горватам. Першая размова «Радыё Свабода» з аўтарам «Радзіва Прудок» пасьля выхаду ягонай другой кнігі «Прэм’ера». Уся праўда пра казу, жанчын, кайф і літаратурныя прэміі ад Андрэя Горвата. Хто такі Андрэй Горват:- Пераехаў зь Менску ў вёску на Палесьсі і напісаў пра гэта кнігу «Радзіва Прудок». - У 2018-м у Купалаўскім тэатры паставілі па ёй п’есу, дзе ёсьць пра тое, як Горват працаваў у тэатры дворнікам (гэта рэальны факт). - Лічыцца пасьпяховым пісьменьнікам з агульным накладам першай кнігі ў 8 тысяч асобнікаў (так, гэта многа). - СМІ зрабілі навіну з таго, што ён не напісаў у фэйсбуку пра выхад сваёй другой кнігі «Прэм’ера». - «Прэм’еру» можна купіць толькі ў пэўных месцах: «Акадэмкніга», каса Купалаўскага тэатру, Symbal. by, «Галіяфы». «З Андрусікам Іванавічам атаясамліваць сябе не хачу»— Вы па-ранейшаму жывяце ў Прудку?— Гэта мой дом проста, ужо не арт-аб’ект для фэйсбуку. Мой дом, пра які я ўжо не хачу лішні раз расказваць.