Фальклорны гурт «Павалякі» з вёскі Обчын гатовы прадстаўляць Беларусь на «Еўрабачанні»

Шматгадзінных пералётаў, пашпартных кантроляў і вялікіх залаў «Павалякі» не баяцца. Кажуць, і не праз такія цяжкасці праходзілі! Між тым самай старой спявачцы — ужо за 86 гадоў! Але ўдзельніцы гурта ўпэўнены: узрост ім яшчэ і на руку. Бо што моладзь? Толькі “папсу” гарланіць умее — а “павалячкі” выконваюць мясцовыя аўтэнтычныя песні, якія перанялі ад сваіх прабабуль. Да таго ж спеўны стыль обчынскіх артыстак мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі! Карэспандэнты mlyn. by адправіліся на Любаншчыну, каб бліжэй пазнаёміцца з мясцовымі зоркамі і высветліць: навошта ім здалося тое «Еўрабачанне»?Няспеўных тут спрадвеку не было!Дамовіцца аб сустрэчы з удзельніцамі аўтэнтычнага фальклорнага гурта “Павалякі” не вельмі проста: спявачкі то на рэпетыцыях, то на гастролях. Ледзь знайшлі адзін свабодны дзень, каб уціснуць нас у свой графік. І вось мы ўжо едзем у вёску Обчын, што за 10 кіламетраў ад Любані. …Размовы, гоман, смех: “павалячкі”сабраліся амаль у поўным складзе.