![]()
Геапалітычная сітуацыя для даўнераў БНР была няпростай. На фоне моцнага нацыянальнага руху, які разгарнуўся пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў Польшчы, Фінляндыі, ва Украіне і ў краінах Балтыі, поспехі беларусаў выглядалі больш чым сціпла. І ўсё ж, нягледзячы на вялізны супраціў з боку бальшавікоў, палякаў і літоўцаў, беларускім дзеячам удалося абвясціць БНР і пачаць ствараць вайсковыя часткі. 2-я сесія Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый (15 (28) кастрычніка 1917, Менск), піша «Радыё Рацыя». Пад час Кастрычніцкага перавароту ў Петраградзе ў Менску была створана Вялікая беларуская рада, а пры ёй – вайсковая камісія. Ініцыятарамі стварэння камісіі былі афіцэры ваеннага часу, у мінулым настаўнікі Кастусь Езавітаў і Сымон Рак-Міхайлоўскі. Неўзабаве да беларускага руху далучыўся генерал-лейтэнант Кіпрыян Кандратовіч, якому было перададзена кіраванне вайсковай камісіяй. Намаганнямі генерала Кандратовіча была дасягнута дамоўленасць са стаўкай Вярхоўнага галоўнакамандуючага расейскімі арміямі пра стварэнне беларускіх вайсковых частак.