Музей Якуба Коласа правядзе акцыю ў міжнародны Дзень роднай мовы

Удзельнікам музейнай акцыі «Дзясятка - за Коласа!» прапануецца напісаць дыктант па творах класiка. Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае далучыцца да музейнай акцыі Дзясятка - за Коласа!, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага, паведамілі БелТА ў музеі. Удзельнікам музейнай акцыі Дзясятка - за Коласа! прапануецца напісаць дыктант па творах Якуба Коласа і вызначыць, з якога менавіта ўзяты ўрывак. Тыя, хто выканаюць заданне на дзесяць балаў і правільна назавуць твор класіка, атрымаюць узнагароды ад музея. Акрамя таго, кожны зможа праверыць свае веды аб жыцці і творчасці пісьменніка, а таксама па беларускай мове і літаратуры ў інтэрактыўнай гульні-віктарыне Куфэрак скарбаў роднай мовы. Народны паэт Беларусі Якуб Колас усё жыццё аддаў рабоце на глебе айчыннай культуры, зяўляючыся адным з заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы і новай літаратуры. За некалькі месяцаў да смерці паэт напісаў свой славуты ліст-заклік аб крытычным стане роднай мовы, радкі якога і па сённяшні дзень застаюцца актуальнымі: Найвялікшым духоўным багаццем народа зяўляецца яго мова.