![]()
Культавы серыял HBO «Сэкс у вялікім горадзе» будзе перакладзены на беларускую мову. Відэасервіс VOKA аб’яўляе кастынг на агучку яго галоўных персанажаў. Самае цікавае, што прэтэндаваць на ўдзел у праекте могуць не толькі прафесіяналы, але і ўсе беларускія прыхільнікі серыяла.
Каб усе мы як мага хутчэй убачылі і пачулі, як чатыры добрыя сяброўкі дзеляцца адна з адной жаночымі сакрэтамі на беларускай мове, пакутуюць ад разбітага сэрца і немагчымасці трапіць у модны рэстаран, абмяркоўваюць туфлі і мужчын, плачуць і смяюцца, трэба адшукаць чатырох дзяўчын і двух маладых людзей.
Варта заўважыць, что беларускім заўзятарам прыгод чатырох прыгажунь-сябровак пашчасціла больш за ўсіх фанатаў «Сэкса ў вялікім горадзе» і яго кінасіквелаў: лёс абяцанага працягу апынуўся пад вялікім пытаннем пасля таго, як Кім Кэтрал адмовілася ўдзельнічаць у здымках трэцяга фільма. А тым часам у Беларусі гісторыя Кэры, Міранды, Сінціі і Шарлоты атрымае другое жыццё, і гэта ўжо дакладна! Першы сезон серыяла «Сэкс у вялікім горадзе» у беларускамоўнай агучцы хутка з’явіцца ў медыятэцы VOKA.