Актывісткі «Руху маці 328» зьвярнуліся з адкрытым лістом да Румаса і Андрэйчанкі

У лісьце актывісткі заклікаюць скасаваць Дэкрэт №6, гуманізаваць арт. 328 і абвясьціць амністыю. Маці асуджаных паводле артыкулу 328 КК (Незаконны абарот наркатычных сродкаў) накіравалі зварот прэм’ер-міністру Беларусі, старшыні ПП НС ды іншым службовым асобам. У лісьце заклікаюць скасаваць сумна вядомы Дэкрэт №6 (ад 28 сьнежня 2014 году), гуманізаваць арт. 328 і абвясьціць амністыю, паведамляе vitebskspring. org. “Ведаю, што наступнае прагучыць вельмі наіўна, але ж нагадаю, што асноўным Законам Рэспублікі Беларусь была і застаецца Канстытуцыя… І ў межах гэтага закону мы зьвярнуліся ў Савет Рэспублікі, «палату прадстаўнікоў» і да Ўраду за тлумачэньнямі, а дакладней, за адказамі на пытаньні. Спадзяемся, што знойдуцца ў рэшце рэшт людзі са здаровым розумам, ад якіх будзе залежыць вынік нашых блуканьняў па пакутах…” – патлумачыла адна з аўтараў лісту віцяблянка Натальля Шарыпа. Пра што пішуць актывісткі “Руху маці 328”?Дамагаюцца скасаваньня Дэкрэту №6На іх погляд, асаблівая неабходнасьць у Дэкрэце №6 ад 28 сьнежня 2014 году “Аб неадкладных мерах па супрацьдзеяньні незаконнаму абароту наркотыкаў” ужо адпала.