![]()
У біяграфіі мастака нямала белых плямаў. У віцебскім тэатры «Лялька» рыхтуюць спэктакль пра Марка Шагала. У дзень першай рэпэтыцыі тут правялі незвычайную імпрэзу: публічныя дэбаты пра мастака з удзелам віцебскіх дасьледчыкаў. «Радыё Свабода» занатавала 10 малавядомых фактаў пра ўсясьветна вядомага мастака зь Віцебску. На думку мастацкага кіраўніка тэатру, пастаноўшчыка Валерыя Клімчука, сустрэча з краязнаўцам Аркадзем Падліпскім і мастацтвазнаўцам Аляксандрам Лісавым дапаможа акторам глыбей зразумець сваіх пэрсанажаў. Гараджан — будучых гледачоў спэктакля — на дэбаты запрасілі таксама: хоць імя Марка Шагала і стала сымбалем Віцебску, але многія факты ягонай біяграфіі застаюцца малавядомымі і спрэчнымі. Хто ўдзельнічаў у дэбатахАркадзь Падліпскі Віцебскі краязнаўца, журналіст быў першым дырэктарам дома-музэя Марка Шагала ў Віцебску. Творчасьцю мастака ён зацікавіўся ў 1960-я, калі імя Шагала ў Віцебску мала хто чуў. Творчасьць «уцекача на Захад», ды яшчэ габрэя, у Савецкім Саюзе была пад завесай маўчаньня.