![]()
Дзень роднай мовы адзначаць у Менску, Бабруйску, Берасьці, Віцебску, Горадні і Магілёве. «Арт-сядзіба», кампанія «Будзьма беларусамі», Саюз беларускіх пісьменьнікаў, ПЭН-цэнтар і каталёг Say. by абвясьцілі кампанію «Беларускамоўны» з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. Кампанія, кажуць стваральнікі, мае на мэце дасягнуць рэальнага моўнага раўнапраўя ў Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода». З нагоды сьвята на 21 лютага ўжо анансаваныя імпрэзы ў шэрагу гарадоў. Менск: канцэрт у кавярні «Грай»Вуліца Інтэрнацыянальная, 33Пачатак 21 лютага а 18:00Інфалінія: +375 25 996 93 76Выступяць гурт Akute, сьпявак Uzari, рэпэр Angst, літаратары Ўсевалад Сьцебурака, Наста Кудасава, Марыя Мартысевіч і Стась Карпаў. Таксама анансаваныя гульні і конкурсы для дарослых і дзяцей, прэзэнтацыя мабільнага дапаможніка для размоваў па-беларуску ў сфэры абслугоўваньня ад Say. by. Уваход вольны пасьля рэгістрацыі. Берасьце: канцэрт у прасторы «Дзедзіч»Вуліца Маякоўскага, 46Пачатак 21 лютага а 18:00Літаратурна-музычная замалёўка «Хутка вясна» зь пісьменьніцай Натальляй Харытанюк і музыкамі Алесяй Сівохінай і Алесем Камоцкім.