![]()
За гады кіравання Лукашэнкі адсотак людзей, якія лічаць беларускую мову роднай, зменшыўся больш чым на трэць. Колькасць беларусаў, якія лічаць роднай мовай рускую, вырасла за 10 гадоў з 35% да 43%, сведчаць дадзеныя апытання, праведзенага Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры адміністрацыі дыктатара. „Згодна з вынікамі апытання 2017 года, 48% насельніцтва Рэспублікі Беларусь лічыць сваёй роднай мовай беларускую. Назвалі ў якасці роднай адначасова дзве мовы (беларускую і рускую) 6% апытаных”, – гаворыцца ў штогадовым зборніку сацыялагічных даследаванняў ІАЦ. Мавазнаўца Вінцук Вячорка адзначае ў каментары “Радыё Рацыя”, што беларускамоўных фактычна зрабілі меньшасцю ў сваёй краіне:– Гэта ўпершыню за ўсю гісторыю апытанняў з канца 19 стагоддзя колькасць людзей, якія назвалі беларускую мову роднай, меншая за палову! Нас, беларускамоўных і нават тых людзей, хто проста лічыць беларускую мову роднай, робяць меншасцю ў нашай уласнай краіне. За гады кіравання Лукашэнкі адсотак людзей, якія лічаць беларускую мову роднай, зменшыўся больш чым на трэць.