![]()
Сяргей Юрскі быў вядомы сваёй прынцыповай грамадзянскай пазыцыяй, ён выступаў у падтрымку дэмакратыі. Два дні ў Менску ў 2014 годзе гасьцяваў і працаваў (выбітны расейскі у мінулым і савецкі) актор і рэжысэр Сяргей Юрскі. Актор-легенда, інтэлектуал, сумленны чалавек. Арганізаваў гастролі маскоўскага Тэатру імя Массавету ў Менску дырэктар прыватнага «Тэатру Ч» Андрэй Чорны. Па дарозе зь лётнішча ён распавёў Юрскаму, што акурат у гэты дзень ягоная трупа паказвае «Дзядоў» Адама Міцкевіча. Рэакцыя асобы, абазнанай у эўрапейскай гісторыі і літаратуры, была імгненнай: я гэта мушу глядзець! Ён, у якой бы краіне не гастраляваў, абавязкова, калі здараецца свабодны вечар, ідзе ў нацыянальны тэатар. І ў Менску ён заявіў, што прапусьціць магчымасьць паглядзець Міцкевіча на ягонай гістарычнай радзіме, ён ня можа. Вячаслаў Ракіцкі За паўгадзіны да пачатку спэктакля разам з дырэктаркай Тэатру Массавету Валянцінай Панфілавай ён ужо быў у Палацы прафсаюзаў.