Яраслаў Бароўскі: Выстава «Наша памяць» павінна трапіць у школы і музеі

Бурмістр Бельска Падляшскага распавёў аб выставе, прысвечанай падзеям у Гайнаўцы. Выстава «Наша памяць», падрыхтаваная Беларускім гістарычным таварыствам і фондам Kamunikat. org, раcпавядае пра перыяд з 29 студзеня па 2 лютага 1946 года, калі з рук польскага антыкамуністычнага падполля загінула больш за 80 жыхароў падляшскіх беларускіх вёсак, паведамляе «Радыё Рацыя». Выстава павінна трапіць у бібліятэкі, школы і музеі не толькі Падляшша, але і ўсёй Польшчы, лічыць бурмістр Бельска Падляшскага Яраслаў Бароўскі:– Многія не ведаюць, што такія падзеі мелі месца. Два гады таму дэпутат Кукіз выхвальваў, выхвальваў. Я яго запрасіў у Бельск. На наступны год ён ужо сказаў, што Рамуальд Райс не з’яўляецца героем. Добра, але трэба даходіць да людзей з такой інфармацыяй. Калі б мы паехалі, напрыклад, у Шчэцін і пра гэта расказалі, то ніхто б не ведаў, што гэта мела месца. У Познані была выстава Лявона Тарасэвіча і Госі Дзмітрук. Ёсць людзі, якіх гэта зацікавіць. – Добрая выстава, добра падрыхтавана.