![]()
Больш за 150 чалавек сабраліся 4 лютага ў Марачоўшчыне на дзень народзінаў Тадэвуша Касьцюшкі. На радзіму Тадэвуша Касьцюшкі прыехалі дыпляматы ЗША, Польшчы, Украіны, Швайцарыі, было шмат іншых гасьцей зь Менску, Берасьця, Баранавічаў, Кобрыня, паведамляе «Радыё Свабода». Яны ўсклалі кветкі і вянкі да помніка Касьцюшку, які быў пастаўлены ў 2018 годзе. На ўрачыстасьцях луналі бел-чырвона-белыя, чырвона-зялёныя і жоўта-блакітны сьцягі. Гасьцей прымала кіраўніцтва Івацэвіцкага райвыканкаму. У сядзібе-музэі ўрачыста адкрылі мастацкую выставу «Сын сваёй Радзімы», прысьвечаную жыцьцю Тадэвуша Касьцюшкі, а таксама мясьцінам, зьвязаным зь ім. Выставу арганізаваў Генэральны кансулят Польшчы ў Берасьці. Павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфэр Мур прыгадала пра ідэалы свабоды, якія былі важнымі для Касьцюшкі, дзе б ён ні быў. «Для мяне вялікі гонар сёньня быць тут, каб аддаць даніну павагі Тадэвушу Касьцюшку.