«Ня трэба думаць пра пэнсію і іпатэку»

Нечаканыя ісьціны ад Леаніда Канфера. «Рак аказаўся шчасьцем для мяне» — так лічыць ураджэнец Менску, журналіст Леанід Канфер, які цяпер жыве і працуе ва Ўкраіне, перадае «Радыё Свабода». Год таму яму паставілі анкалягічны дыягназ — пухліна галаўнога мозгу. Пасьля апэрацыі ў Ізраілі яму давялося перажаць здраду, сыход жонкі з дачкой, страту працы і жытла. Адначасна анкалягічны дыягназ прымусіў 46-гадовага журналіста пераасэнсаваць многія рэчы і паставіць новыя мэты, у тым ліку дакумэнтальны фільм #НАТРИБУКВЫ. Свабода працягвае сачыць за тым, як хворы на рак журналіст вырашыў за год пражыць жыцьцё. 24 студзеня мінуў год, як Леаніду Канферу зрабілі апэрацыю ў Ізраілі. Праз год ён сфармуляваў перавагі, якія дала яму анкалягічная хвароба, і падзяліўся імі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Вось некаторыя зь іх:Мне цяпер не трэба купляць кватэру і ўсё жыцьцё гарбаціцца на іпатэку. Кожнай дзяўчыне, зь якой я сустракаюся, зараз магу абяцаць ажаніцца. Мне ня трэба думаць, як мне ў 60 ці 65 жыць на пэнсію ў 1600 грыўняў.