Беларусь ахапілі экалагічныя пратэсты

Супраць якіх шкодных вытворчасьцяў пратэставалі беларусы і чаго дамагліся. «Радыё Свабода» сабрала 10 экалягічных канфліктаў апошняга дзесяцігодзьдзя ў Беларусі і паглядзела, чым яны скончыліся. Што зьлівалі ў БярэзінуНа мінулым тыдні жыхары Сьветлагорску зьнялі на відэа, як незразумелая вадкасьць жоўтага колеру цячэ ў раку Бярэзіну з тэрыторыі заводу беленай цэлюлёзы. На гэты інцыдэнт зьвярнулі ўвагу ва Ўкраіне, бо вада зь Бярэзіны трапляе ў Дняпро, а пасьля ў кватэры да жыхароў Кіева. З патрабаваньнем патлумачыць крыніцу гэтых адкідаў да беларускіх чыноўнікаў зьвярнулася Мінпрыроды Ўкраіны. Але беларускі бок адказаў, што «гэта былі талыя воды». Сьветлагорскі завод беленай цэлюлёзы, зь якога ў Беразіну былі скінутыя адкіды Супраць будаўніцтва гэтага заводу выступалі мясцовыя жыхары. Яны сабралі 10 тысяч подпісаў, каб такой вытворчасьці не было. Але завод, пабудаваны за кітайскія крэдыты, усё ж зьявіўся. Цяпер людзі скардзяцца на смурод навокал і шкодныя адкіды ад цэлюлёзнай вытворчасьці.