![]()
Беларусы, cтудэнты ды землякі ўшанавалі памяць беларускага героя на яго радзіме. У Мастаўлянах каля помніка, усталяванага ў гонар арганізатара паўстання 1863-1864 года, паклалі кветкі і запалілі знічы, перадае «Радыё Рацыя». – Каліноўскі – гэта нацыянальны герой і арыенцір для моладзі. І мы мусім шанаваць ягоную памяць. Каб перадаць гэта пакаленням. Кастусь Каліноўскі – гэта бездакорны, бяспрэчны аўтарытэт для многіх людзей. Натуральна, для беларускага цяперашняга рэжыму ён з’яўляецца не сваім, бо ён змагаўся за правы і за вольнасць народа. Фота: racyja. com – У нас працяглая афіцыйная ідэалогія змагацца з паўстаннем, з героямі паўстання, з тымі, хто адзначае ўгодкі, – штрафаваць людзей.