Аляксандар Цеханоўскі: Тудаўлянаў у Расейскай Фэдэрацыі тысячы

Тудаўляне - жыхары Расеі, якія хочуць звацца беларусамі. Шэраг жыхароў Цьвярской вобласьці Расеі адносіць сябе да этнаграфічнай групы тудаўлянаў. Яны просяць расейскія ўлады прызнаць іх беларусамі паводле нацыянальнасьці і зьбіраюць подпісы пад адпаведнай пэтыцыяй на Change. org, перадае «Радыё Свабода». Суполка тудаўлянаў «УКантакце» нешматлюдная: там 127 чалавек з Расеі, яшчэ дзьве сотні зь іншых краінаў. Але кіраўнік суполкі Аляксандар Цеханоўскі кажа, што тудаўлянамі-беларусамі лічаць сябе тысячы людзей у Расейскай Фэдэрацыі, хай і не заўсёды яны актыўныя. «Людзі лічаць сябе тудаўлянамі таму, што гэта наша мінулае, мы пра яго памятаем, — распавядае Цехановіч. — У мінулым у нас быў свой дыялект беларускай мовы, але цяпер мы думаем, што хацелі б больш вучыць клясычную беларускую мову, бо гэта нас зблізіць з самой Беларусьсю. Нам трэба адзінства. Сувязі зь Беларусьсю ў нас больш у душы, бо пакуль ніхто не займаўся гэтым пытаньнем і не дапамагаў нам.