![]()
Беларуская нацыянальная ідэя ад Лукашэнкі мае два складнікі. Напачатку дзве карцінкі з жыцця. Еду ў цягніку Мінск-Брэст. Мужыкі ў суседнім купэ п’юць. Пляшку, другую… Пасля другой закурваюць. Пасажыры клічуць правадніцу. Тая прыбягае: «Нельга!» Рэакцыі ніякай. Яна (бяссільна, іх трое): «Хоць бы ў тамбур выйшлі…!» І адзін з трох: «Ды йдзі ты на!. . Табакеркі на вакзале бачыла? Лукашэнка ставіць іх, дзе хоча, а значыць, дзе хочаш, куры!. . »У Мінску заходжу ў кавярню непадалёк ад універсітэту. Распавядаю гаспадару (знаёмаму) пра «дзе хочаш, куры». Ён кажа: «Дык і мне сёння-заўтра шафу для цыгарак прывязуць. Тут не павярнуцца, а яны шафу. Прыдзецца столік выносіць». – «І ты згадзіўся?» – «А то ў мяне пыталіся!. . »Сфармуляваная нязменным кіраўніком краіны (бо ніхто іншы не змог), беларуская нацыянальная ідэя мае два складнікі. Можна сказаць: духоўны і матэрыяльны. Чарку і скварку. Праз эканамічныя праблемы, якія нарастаюць і будуць (як прагназуюць усе сур’ёзныя эканамісты) нарастаць, непазбежны крызіс ідэі.