![]()
Што стаіць за правакацыяй супраць былога палітвязня? Затрыманы і содні ў зняволенні знаходзіцца актывіст анархісцкага руху Зміцер Паліенка. Паводле папярэдніх звестак, былога палітвязня вінавацяць у экстрэмізме. Далейшы лёс зняволенага і дакладныя прычыны затрымання застаюцца невядомымі, перадае «Белсат». Сябры і паплечнікі здолелі зняць на відэа затрыманне Змітра Паліенкі. За некалькі гадзінаў да гэтага Зміцер паведаміў праз «Фэйсбук», што ўчастковы патрабуе ад яго тлумачэнняў паводле новых пратаколаў – ніякай новай інфармацыі цягам дня паплечнікі Паліенкі не атрымалі. «Мы нават не ведаем нічога дакладна: яго проста затрымалі ўчора ўвечары, і дагэтуль з ім няма ніякай сувязі. І суд над ім хутчэй за ўсё таксама не адбудзецца – гэткім чынам чалавека ізалююць ад грамадства», – канстатуе сябар і актывіст анархісцкага руху Фёдар Бабанаў. Паплечнікі высветлілі, што ноч Паліенку трымалі ў аддзеле міліцыі Заводскага раёну Менску, а цягам дня яго дарэмна чакалі ў судзе. Суд Заводскага раёну Менску – месца чарговага суда над былым палітвязнем Змітром Паліенкам.