![]()
Удзельнікі форума прынялі рэзалюцыю. У рэзалюцыi ўдзельнікі форума запатрабавалі ад уладаў вызваліць з няволі людзей, якія асуджаныя па палітычных прычынах, паведамляе «Радыё Рацыя». Па словах сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і мадэратара мерапрыемства Паўла Севярынца, у рэзалюцыі прыводзяцца прозвішчы 8 чалавек. – Мы запатрабавалі іх вызваленне да правядзення Еўрапейскіх гульняў. Мы запатрабавалі спыненне крымінальных справаў супраць журналістаў. Рэпрэсій супраць незалежных СМІ. Адмены крымінальнага прысуду Федынічу і Комліку. А таксама адмены закона аб супрацьдзеянні экстрэмізму, які выкарыстоўваецца дзеля палітычных рэпрэсіяў супраць іншадумцаў у Беларусі. Асноўная ідэя форуму палітвязняў, – сказаць Аляксандру Лукашэнку і еўрапейцам, – у Беларусі трэба вызваліць палітычных вязняў, інакш гэтая тэма будзе гучаць і падчас Еўрапейскіх гульняў у Менску, – падкрэсліў Павел Севярынец.