![]()
Гісторык – пра пахаванне Машэрава і падзеі ў Беларусі на рубяжы 80-90-х гадоў. Гісторык Алесь Краўцэвіч піша на Радыё Свабода пра пахаванне Машэрава, якое стала ў БССР палітычнай падзеяй:- Пётр Міронавіч Машэраў дбаў пра свой імідж (праўда, у яго часы і слова такога не было ў лексыконе). Дбаў, хоць не мусіў, як не мусяць сёньняшнія вэртыкальшчыкі, бо іх, як і Машэрава, на пасаду прыводзіла не папулярнасьць і любоў народа, а нешта іншае, самі ведаеце што. Машэраў быў сцэнічны, з лагоднай усьмешкай, падкрэсьлена дэмакратычны. Па Беларусі кружылі легенды, як аблятаючы на верталёце свае ўладаньні, ён мог прызямліцца прама на луг і ўступіць у размову з пастухом. Або як хадзіў на працу і з працы пешкі з будынку ЦК да свайго асабняка непадалёк, з усяго адным ахоўнікам. Дарэчы, у будынак ЦК, той дзе цяпер рэзыдэнцыя Лукашэнкі і побач нельга нават прайсьці, можна было свабодна хадзіць у сталоўку пасьля 14-й ці, дакладна не памятаю, 15-й гадзіны. Леанід Брэжнеў і Пётр Машэраў Імідж Машэраў займеў, сьведчу гэта, бо на ўласныя вочы бачыў, як пасьля сьмерці, каб разьвітацца зь ім, людзі стаялі ў чарзе ад Прывакзальнай плошчы да Дому ўраду (таксама сьведчу, што чарга на разьвітаньне з Васілём Быкавым была непараўнальна нашмат большая).