![]()
Язэп Мамонька быў сябрам прэзідыума Рады БНР. Беларускі палітычны дзеяч Язэп Мамонька нарадзіўся 28 студзеня 1889 году ў вёсцы Залесьсе Слуцкага павету (цяпер Салігорскі раён). У 1907—1917 гадах – сябра партыі эсэраў. Двойчы арыштоўваўся, правёў у турме 2 гады і 10 месяцаў. У час Першай сусветнай вайны мабілізаваны ў царскае войска, малодшы унтэрафіцэр. Стварыў у Рызе ў траўні 1917 году першае беларускае вайсковае абяднанне. Дэлегат ад 12-й арміі ІІІ зезда БСГ (кастрычнік 1917), на якім абраны ў ЦК. Адзін з арганізатараў і дэлегатаў Першага Усебеларускага з’езду. Сябра Вялікай беларускай рады і Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. Арыштоўваўся савецкімі ўладамі 18. 12. 1917 і ў 1918 годзе, паведамляе harodniaspring. org. 3 студзеня 1918 году наведаў Сьвержаньскую воласць як прадстаўнік Цэнтральнай вайсковай беларускай рады; разам з Краўчанкам наведаў валасны сход, на якім зрабіў прамову, якая заклікала да аб’яднання беларусаў і да ўзбраення, бо ў гэтай воласці засталася зброя ўкраінцаў.