![]()
З Беларусі ў Панаму паехала каля дзясятка маладых людзей з дапаможным біскупам Гарадзенскай дыяцэзіі Юзафам Станеўскім. Беларускія ўдзельнікі СДМ прывезьлі з сабою ў Панаму выявы Маці Божай, найбольш шанаваныя ў сябе на радзіме. Юнакоў і дзяўчат з Беларусі суправаджае ў іх пілігрымцы абраз Маці Божай Будслаўскай, перадае «Польскае радыё». У сустрэчы з Папам удзельнічалі прадстаўнікі 156 краін сьвету. СДМ адбываюцца кожныя 2-3 гады. Ініцыятыву распачаў Ян Павал ІІ у 1986 годзе. Гэта сустрэча маладых каталікоў з Папам рымскім, арганізаваная ў форме рэлігійнага фэстывалю, на якую зьбіраецца моладзь з цэлага сьвету, якая хоча разам правесьці час і памаліцца. Сымбалямі СДМ зьяўляецца Крыж сьвятога году і ікона Маці Божай Сьнежнай. У Панаме Папа Францішак дзякаваў маладым людзям за адданасьць і энтузіязм у веры. Папа рымскі перакананы, што Панама спалучыла ня толькі два акіяны, але і людзкія сэрцы. - Дзякуй усім, хто з вялікім энтузіязмам падрыхтаваў гэтыя Сусьветныя дні моладзі.