![]()
Люцыян Шчасны размаўляў па-беларуску і быў прыхільнікам незалежнай Беларусі. Сёння прыйшла сумная вестка, што ў вёсцы Хрыстова Пастаўскага раёна на 78 годзе жыцця памёр Люцыян Шчасны. Афіцыйна Люцыян Шчасны не меў ніякіх ні пасадаў, ні званняў. Але гэты чалавек з трыма класамі адукацыі, які большую частку жыцця прарабіў пастухом у калгасе, быў паэтам. Грамадскі актывіст Зміцер Лупач, які жыў у вёсцы Завараты — кіламетраў восем ад Хрыстова — разгледзеў талент Люцыяна Шчаснага ды дапамог яму выдаць саматугам пяць зборнікаў вершаў. Яшчэ да яго перыядычна завітвалі журналісты — з «Белсата», «Звязды», «Радыё Свабода». Здымаю зараз Люцыянавы вершы з паліцы. Кідаецца ў вочы адначасова і простасць, і пачуццё рымфы, вобразнасць думкі аўтара. Што праўда, тэмы вершаў падобныя — сумныя назіранні старога чалавека пра жыццё ў вёсцы, якая вымірае. Гарадскому жыхару яны можа пададуцца аднастайнымі і незразумелымі, але вяскоўцу — хоць маладому, хоць старому — вельмі блізкія. Вось адзін з іх:Ляжаць самотна агародыКаля пакрыўленых платоў…Чаго няведама так шкода,Што я расплакацца гатоў.