![]()
Берасцейцы разам з мясцовай габрэйскай супольнасцю ўшанавалі памяць ахвяр Халакосту. Яны памаліліся, усклалі кветкі, запалілі знічы, а таксама разгарнулі памятны плакат, перадае «Радыё Рацыя». Само мерапрыемства праходзіла каля помніка, прысвечанага тым падзеям, які месціцца на перакрыжаванні вуліцаў Дзяржынскага і Куйбышава. Гаворыць Святлана Гайдалёнак:– Халакост – гэта тое, што змяніла гісторыю чалавецтва ўвогуле. То бок, пасля таго, што здарылася, была прыдумана Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, на якую абапіраюцца сёння ўсе існуючыя юрыдычныя інстытуты. Гэта адзін з самых яркіх вынікаў таго, што адбылося. ФОто: racyja. com У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі польскай, украінскай, казахскай дыпламатычных місій. Акрамя таго, за дзве гадзіны да супольнай малітвы, усе жадаючыя з экскурсіяй прайшліся па месцах колішняга Берасцейскага гета.