Ты, Міхась, перамог у бітвах

Міхасю Жызьнеўскаму сёння 31 год. Гэты сьпеў актывістка і рэжысер Вольга Нікалайчык напісала некалькі дзён таму перад жалобнай памінальнай імпрэзаю ля помніку Тарасу Шаўчэнку ў Менску - да дня гібелі Героя Ўкраіны. Але нас за гэты верш, за Магутны Божа, за гімн Украіны - закінулі за краты. Таму друкую сьпеў для Міхася сёньня, - піша Вольга Нікалайчык. Куля з нялюдскага сьветуШукала ў начы сьвятлоЎ крыло твайго АрханёлаПрабітае сэрца ляглоТы ціха расплюшчыў вочыСьняжынка сьлязою блішчыцьУ вачах Беларускае НебаМалюнкам навечна ляжыцьМайдан уначы запаліўсяАгнём беларускай крывіМільёны табе крычаліМіхась, родны братка, ЖЫВІ !!!Чырвоныя кроплі на сьнезеНа плошчу паклікалі насЖызьнеўскага крык За Свабоду! Дасюль у паветры не згас!Ідзе вызваленьне па сьвецеАд рабскага зману, ілжыНароды бягуць па плянэцеІ рвуць ланцугі на душыНу а ты паехаў дадомуІ пад Гомлем ляжыш у гаіІ душа пазьбегла палону -Зараз з Госпадам - у раіУзгадаем цябе ў малітвахПа абудвы бакі ДняпраТы, Міхась, перамог у бітвахІ застаўся сынам ДабраУкраіна руйнуе мурыЛюдажэрскай бандыцкай турмыБеларус адчыніў у ёй дзьверыМы прайшлі праз Памяць і ВеруМіхася Жызьнеўскага дзеці -Нас мільёны ў гэтым сьвеце.