«Міхайла быў камандзірам па натуры»

Сябры Жызнеўскага ўшанавалі ягоную памяць у Кіеве. 26 студзеня ў Кіеве прайшоў штогадовы мітынг памяці патрыёта Беларусі, героя Украіны Міхася Жызнеўскага. Ушанаваць памяць забітага на Майдане ў 2014 годзе актывіста сабраліся каля сотні ягоных сяброў ды паплечнікаў – украінскіх ды беларускіх нацыяналістаў, добраахвотнікаў на Данбасе, перадае «Белсат». «Нездарма ён узяў сабе псеўданім «Локі», як у фільме «Маска». Памятаеце, маска давала энергетыку адпаведную. Калі чалавек быў добры, то добрую, і наадварот, – узгадвае Жызнеўскага Ігар Мазур, намеснік кіраўніка УНА-УНСО. – Калі б ён быў жывы, я ўпэўнены, ён быў бы адным з першых на фронце, мабыць, і беларускае б нейкае падраздзяленне стварыў. Ён быў вельмі палкі і прыгожы, дзяўчатам падабаўся, яны зляталіся на Міхаіла як матылькі на агонь. Я памятаю з пяць дзяўчынаў заплаканых каля ягонай труны, якія нават раўніва адная на адну паглядалі. І з кухні майданаўскай дзяўчаты, і медсёстры, і журналісткі.